Лібералізм. Cвабода ці эгаізм?
У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе класічны лібералізм — ідэалогію, што фарміравала заходняе грамадства, падкрэсліваючы свабоду асобы, рынак і абмежаваную ролю дзяржавы. Але ці заўсёды асабістая свабода вядзе да агульнага дабра?
У дыскусіі разглядаюцца асноўныя прынцыпы лібералізму — індывідуалізм, утылітарызм і капіталізм, а таксама іх сацыяльныя і маральныя наступствы. Праз прызму каталіцкага вучэння мы шукаем баланс паміж свабодай і адказнасцю, асабістымі інтарэсамі і клопатам пра бліжняга.
09 лютага 2025