Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale - Tema russo
2023.11.02 Michal Varanetski

Старонкі гісторыі. Спадчына ксяндза Міхала Варанецкага

Сярод святароў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі ў савецкія часы, вылучаецца постаць ксяндза Міхала Варанецкага. Пасля вяртання са сталінскіх лагераў у 1956 годзе ён на працягу 35 гадоў быў пробашчам касцёла святой Тройцы ў Ружанах, апякуючыся таксама многімі іншымі парафіямі на захадзе нашай краіны.

У 1990-я наступіў перыяд адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Ксёндз Міхал стаў тады першым духоўным айцом Гродзенскай семінарыі, быў прызначаны Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, а за асаблівыя заслугі ў захаванні веры на нашай зямлі атрымаў ад святога Яна Паўла ІІ ганаровы тытул Капелана Яго Святасці Папы.

Ксёндз Варанецкі адносіўся да пастыраў старой загартоўкі. Ён быў негаваркі, лагодны, задуменны, вёў сціплы, амаль аскетычны лад жыцця. Менавіта такім яго запомнілі вернікі і браты ў святарстве. Але менш вядомым з’яўляецца іншы бок жыцця гэтага пастыра – ён быў надзвычай творчым чалавекам, які пакінуў пасля сябе каштоўную спадчыну: шматтомную гістарычную хроніку ружанскай парафіі, сотні ўнікальных фотаздымкаў і традыцыйных беларускіх выцінанак, намаляваныя ім абразы і багатую эпісталярную спадчыну, якая толькі цяпер становіцца вядомай даследчыкам.

Пра гэты малавядомы аспект асобы ксяндза Міхала Варанецкага распавядзе наша госця, спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі ў XIX – XX стагоддзях. 

02 лістапада 2023
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031