Пошук

2024.12.24 Don Pietro Tatarynovic

Старонкі гісторыі. 75 гадоў радыёвяшчання па-беларуску з Ватыкана

Ватыканскае радыё – першая ў свеце замежная радыёстанцыя, якая пачала вяшчаць па-беларуску. Упершыню мова Купалы і Коласа прагучала ў яе эфіры 75 гадоў таму – у вігілію Божага Нараджэння 1949 года. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 года, беларускія праграмы ўвайшлі ў рэгулярны эфір і застаюцца часткай вяшчання папскай радыёстанцыі да сённяшняга дня.

Беларуская мова займае пачэснае месца сярод моў Ватыканскага радыё – велізарнай сям’і, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў больш як 60 нацыянальнасцей. Гэты факт з’яўляецца прызнаннем беларускай самабытнасці і культуры, а таксама сведчыць пра значнае месца нашага народа ў сэрцы Папы.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў з працай рэдакцыі былі звязаны славутыя постаці беларускага каталіцкага руху, якія ў значнай ступені паспрыялі беларусізацыі Касцёла.

75-годдзю вяшчання Ватыканскага радыё па-беларуску прысвечаны сённяшні выпуск падкаста Старонкі гісторыі, у якім мы гаворым на гэту тэму з кандыдатам гістарычных навук, спадарыняй Раісай Зянюк, даследчыцай дзейнасці каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей у Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях.
 

26 снежня 2024