Пошук

Папа падчас аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Папа падчас аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 

Пантыфік прывітаў украінскіх ваенных

Францішак прывітаў групу ваенных узброеных сіл Украіны, якія вяртаюцца на радзіму пасля пілігрымкі ў Лурд.

“Вітаю ўкраінскіх пілігрымаў, якія ўдзельнічалі ў 60-й Міжнароднай ваеннай пілігрымцы ў Лурд. Нястомна малю Пана, каб залячыў раны, нанесеныя вайной і адарыў сваім мірам дарагую ўкраінскую зямлю. Няхай Пан Бог благаславіць усіх вас!” - з такімі словамі Францішак звярнуўся да дэлегацыі ўкраінскіх ваенных, якая 23 мая 2018 г. прыняла ўдзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.

У дэлегацыю ваенных пілігрымаў з Украіны ўвайшлі 200 чалавек з Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, воіны, параненыя падчас антытэрарыстычнай аперацыі, жанчыны, якія страцілі сваіх мужоў на вайне, а таксама курсанты і аркестр Нацыянальнай акадэміі сухапутных войскаў. Групу ўзначаліў епіскап Міхайла Колтун, кіраўнік Дэпартамента ваеннага капеланства Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Украінскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у Міжнароднай пілігрымцы ў Лурд з 1996 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 мая 2018, 12:22