Пошук

Сутыкненні на мяжы Ізраіля і сектара Газа Сутыкненні на мяжы Ізраіля і сектара Газа 

Папа занепакоены эскалацыяй насілля ў Святой Зямлі

Францішак выказаў хваляванне ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Святой Зямлі, дзе ў выніку супрацьстаяння паміж ізраільскімі вайскоўцамі і палестынскімі маніфестантамі загінулі некалькі дзесяткаў пратэстуючых і каля трох тысяч атрымалі раненні.

З адмысловым заклікам Папа звярнуўся 16 мая 2018 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Я вельмі занепакоены эскалацыяй напружанасці ў Святой Зямлі і на Блізкім Усходзе, а таксама спіраллю насілля, якая ўсё больш аддаляе ад шляху міру, дыялогу і перамоў. Выказваю мой глыбокі смутак аб загінулых і параненых і сваю блізкасць, з малітвай і любоўю, да ўсіх, хто пакутуе. Паўтараю, што выкарыстанне насілля ніколі не вядзе да міру. Вайна выклікае вайну, насілле выклікае насілле. Заклікаю ўсе зацікаўленыя бакі і міжнародную супольнасць аднавіць высілкі, каб запанавалі дыялог, справядлівасць і мір”, - заклікаў Папа.

Пасля кароткай малітвы ў інтэнцыі міру ў рэгіёне, Францішак павіншаваў вызнаўцаў іслама з пачаткам Рамадана.

“[Няхай гэты прывелеяваны час малітвы і посту дапаможа крочыць Божым шляхам, які з’яўляецца шляхам міру]”

- падкрэсліў Святы Айцец.

Абвастрэнне сітуацыі ў Святой Зямлі пачалося 14 мая 2018 г. на фоне пераносу пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі з Тэль-Авіва ў Іерусалім, што фактычна азначае прызнанне гэтага горада сталіцай Дзяржавы Ізраіль. Акцыя палестынскага насельніцтва пачалася з самай раніцы на мяжы сектара Газа з Ізраілем. Ізраільскае войска падавіла пратэсты з выкарыстаннем зброі.

Заклік Папы ў сувязі з сітуацыяй у Святой Зямлі
Навіна ў фармаце аўдыё
16 мая 2018, 11:04