Святы Пасад: абараніць моладзь ад пагрозы наркотыкаў
Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека скіраваў пасланне з нагоды Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркотыкамі і іх незаконным абарачэннем, які штогод адзначаецца 26 чэрвеня па ініцыятыве ААН.
Спасылаючыся на дадзеныя Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, іерарх падкрэсліў, што ў 2015 г. каля 250 млн. чалавек у свеце ўжывалі наркатычныя сродкі; каля 29,5 млн. мелі растройствы арганізма, выкліканыя нарказалежнасцю; больш за 6 млн. чалавек з катэгорыі нарказалежных хварэюць на гепатыт С; у 1,3 млн. асоб, якія ўжываюць наркотыкі, дыягнаставаны як гепатыт С, так і СНІД.
Ватыканскі кардынал назваў праблему наркотыкаў сапраўднай язвай, што “павінна быць рашуча асуджана, бо жывіцца несумленнымі асобамі, якія, паддаючыся спакусе лёгкага заробку, сеюць смерць, падрываючы надзею і разбураючы мноства сем’яў”.
Іерарх падкрэсліў, што галоўнай ахвярай нарказалежнасці з’яўляецца моладзь, а прычыны гэтага трэба шукаць у сацыяльнай ізаляцыі, слабой прысутнасці сям’і ў жыцці асобы, сацыяльных праблемах, прапагандзе гандляроў наркотыкамі, прагненні спазнаць новыя адчуванні, уласцівым людзям маладога ўзросту.
Сучасныя релятывізм і геданізм пазбаўляюць людзей, асабліва моладзь, сапраўдных каштоўнасцяў і канкрэтнай рэчаіснасці, патрэбнай для самарэалізацыі. Таму, паводле кардынала Тарксана, важна пашыраць культуру, якая будзе супрацьлеглай эгаізму і пошуку эканамічнай нажывы. Трэба прапаноўваць моладзі “пераканаўчыя і канкрэтныя адукацыйныя праграмы, якія б развівалі іх патэнцыял і вучылі іх сэрцы глыбокай, а не павярхоўнай радасці”.
Разам з прэвентыўнымі мерамі, на думку прадстаўніка Святога Пасаду, трэба прыкладаць намаганні, каб былыя ахвяры нарказалежнасці вярталіся ў грамадства: каб былі не “дыскрымінаваныя або стыгматызаваныя”, але прынятыя і зразуметыя.
Кардынал Тарксан нагадаў пазіцыю Святога Айца, які асуджае “каталагізацыю нарказалежных, нібы зламаных аб’ектаў або механізмаў”, і заклікае “прызнаваць каштоўнасць кожнай асобы, каб здолець выратаваць яе з путаў хваробы”.
- працытаў ён словы Папы.
Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркотыкамі і іх незаконным абарачэннем быў устаноўлены міжнароднай супольнасцю, каб узмацніць ініцыятыву і супрацоўніцтва людзей і інстытутаў на нацыянальных і міжнародным узроўнях у справе супрацьстаяння гандлю наркатычнымі сродкамі.