Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Андрэа Бачэлі выступіць на Сусветнай сустрэчы сем’яў

Сусветна вядомы італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі выступіць падчас “Свята сем’яў” на стадыёне “Croke Park” у Дубліне ў рамках Сусветнай сустрэчы сем’яў.

25 жніўня 2018 г. да яго далучацца таксама знакаміты ірландскі вакальна-танцавальны ансамбль “Riverdance”, а таксама выбітны ірландскі флейтыст Джэймс Голуэй. У святочным мерапрыемстве прыме ўдзел папа Францішак, які выступіць з прамовай перад сем’ямі з усяго свету.

Для ўдзелу ў глабальным сямейным форуме, які будзе праходзіць 21-26 жніўня 2018 г., ужо запісаліся 15 тыс. чалавек з 114 краін свету. Разам з ірландцамі, гэта больш за 30 тыс.

У той жа час, на заключную Эўхарыстыю форуму, якую ў Фенікс-парку ўзначаліць Пантыфік, былі размеркаваны паўмільёна квіткоў, палову з якіх атрымалі мясцовыя жыхары. Бясплатныя квіткі разышліся на працягу двух тыдняў, прычым першыя 400 тыс. забраніравалі на працягу першых 48 гадзін.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 ліпеня 2018, 13:18