Трэнер зборнай Харватыі: трэба давяраць міласэрнаму Богу
Харватыя радуецца выхаду сваёй зборнай па футболе ў фінал Кубка свету. “Майстрам” поспеху і перамогі з’яўляецца харвацкі трэнер Златка Даліч, які працуе з футбалістамі з кастрычніка 2017 г. і стаў адкрыццём чэмпіянату свету.
Даліч з’яўляецца глыбока рэлігійным католікам і моліцца на Ружанцы кожны дзень, у тым ліку і падчас мундзіялю ў Расіі.
У інтэрв’ю харвацкаму радыё былы футбаліст сказаў, што таксама і падчас матчаў, якія гуляе зборная Харватыі, не выпускае з рукі Ружанец. Ён перакананы, што поспех – гэта шмат у чым справа глыбокай веры.
, - сказаў трэнер. Ён дадаў: “Я магу радавацца свайму жыццю, аднак без веры і матывацыі мне было б вельмі цяжка дасягнуць такіх поспехаў. Калі чалавек губляе надзею, павінен даверыць сябе міласэрнаму Богу і сваёй веры”.
Трэнер харватаў падкрэсліў, што “знаходзіць дабро ў жыцці, заўсёды прыносіць задавальненне, шчасце і вынік, а чалавек павінен заўсёды быць сумленны з самім сабой і з іншымі”.
Далічу 51 год, ён жанаты і мае дваіх дзяцей. У маладосці быў гульцом розных харвацкіх футбольных каманд, у тым ліку “Hajduk Split”, “Inter Zapresic” і “Varteks Varazdin”.
У 2000 г. ён завяршыў кар’еру прафесійнага футбаліста і пачаў трэніраваць харвацкія каманды. У кастрычніку 2017 г. быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Харватыі па футболе.