Касцёл у Еўропе падтрымаў заклік Папы да міру ў Нікарагуа
Еўрапейскі іерарх далучаецца да закліку Папы, як мага хутчэй вярнуцца да мірных перамоў, якія могуць навесці парадак у краіне. Іерарх з глыбокай заклапочанасцю адзначае рост насілля ў краіне.
22 ліпеня 2018 г. у Касцёле ў Лацінскай Амерыцы абвешчаны Днём малітвы за мір у Нікарагуа.
Раней Францішак заклікаў усе бакі канфлікту “дасягнуць перамір’я і зрабіць магчымым хуткае вяртанне за стол нацыянальнага дыялогу, каб разам шукаць адэкватнае рашэнне і такім чынам выйсці з крызісу”.
Кардынал Баньяска запэўніў у блізкасці Касцёла ў Еўропе з нікарагуанскім народам. Ён таксама нагадаў, што “мір і жыццё чалавека з’яўляюцца неад’емнымі каштоўнасцямі, якія стаяць вышэй за ўсе інтарэсы”.
Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі Даніэль Артэга абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне дапамогі і павелічэнне ўзносаў работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. З часам сацыяльныя пратэсты перараслі ў палітычныя маніфестацыі з патрабаваннямі адстаўкі дзеючага кіраўніка і ўстанаўлення дэмакратычнага парадку.
Усё часцей узнікаюць выпадкі антыкасцёльнай і антыхрысціянскай агрэсіі, прадстаўнікі Касцёла, за дапамогу пратэстоўцам, падвяргаюцца нападам і пераследу. 9 ліпеня 2018 г. баевікі напалі і збілі арцыбіскупа Манагуа, кардынала Леапольда Брэнэса, біскупа Сільвіё Хасэ Баэса і Апостальскага нунцыя ў Нікарагуа, арцыбіскупа Вальдэмара Зомертага.