Папа заклікае Касцёл у Нікарагуа да дыялогу
Вялікі рэзананс атрымала вестка пра агрэсіўнае нападзенне вайскоўцаў на арцыбіскупа Манагуа Леапольда Брэнэса, дапаможнага біскупа Жазэ Сільвіа Баэза і Апостальскага нунцыя ў Нікарагуа Вальдэмара Станіслава Зомертага, якое мела месца тыдзень таму ў касцёле св. Себасцьяна ў горадзе Дзір’ямба, на захадзе краіны.
, - прызнаўся арцыбіскуп Брэнэс.
Каментуючы сітуацыю, іерарх падкрэсліў, што папа Францішак заахвочвае працягваць спробы дыялогу і заставацца побач з народам Нікарагуа ў яго пакутах, і ў сваю чаргу запэўнівае ў малітве, каб мясцовае духавенства магло працягваць выкананне сваёй місіі.
З 13 ліпеня 2018 г. у краіне трывае агульная забастоўка, распачатая прадстаўнікамі апазіцыі з патрабаваннем тэрміновай адстаўкі дзеючага прэзідэнта краіны Даніэла Артэгі, афіцыйны мандат якога завяршаецца ў 2021 г.
Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне пасобій і павелічэнне ўзносаў работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. Ахвярамі ўзброеных пратэстаў ужо сталі каля 300 чалавек.