Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец выказаў спачуванне італьянцам

Вітаючы прысутных на агульнай аўдыенцыі італьянскіх пілігрымаў, Францішак выказаў спачуванне пасля трагічнай катастрофы ў нацыянальным парку Паліна ў Калабрыі.

Па меншай меры 11 чалавек загінулі ў панядзелак, 20 жніўня, у выніку паводкі на поўдні Італіі.

“Я думаю пра трагедыю, якая мела месца ў апошнія дні ў Калабрыі, недалёка ад ракі Раганэла, дзе загінулі турысты з розных рэгіёнаў Італіі. Давяраючы міласэрнай дабрыні Бога тых, хто загінуў, я выказваю духоўную салідарнасць з членамі іх сем’яў і параненымі”, - сказаў Францішак 22 жніўня 2018 г.

З-за моцных ліўняў рака Раганэла моцна разлілася ў тым месцы, дзе знаходзілася турыстычная група. Вандроўцы перасякалі 13-кіламетровы каньён глыбінёй 600 метраў, калі іх насцігла паводка. У выніку загінулі 11 чалавек. Яшчэ 18 асоб удалося эвакуіраваць выратавальным службам, 12 з іх былі дастаўлены ў бальніцу, пяцёра атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Папа выказаў спачуванні пасля трагедыі ў Калабрыі
Навіна ў фармаце аўдыё
22 жніўня 2018, 11:22