Святы Пасад: не кожная праца з’яўляецца годнай
Паводле кардынала Пітэра Тарксана, існуюць віды працоўнай дзейнасці, якія прыніжаюць годнасць чалавека. Сярод іх ён назваў, якая садзейнічае войнам, у тым ліку вытворчасць зброі, якая абясцэньвае каштоўнасць цела, як гандаль людзьмі і прастытуцыя, на якой выкарыстоўваюцца непаўналетнія. Абражае годнасць таксама праца “па чорнаму”, рабская праца, праца, дзе дыскрымінуюцца жанчыны і інваліды.
Кардынал-прэфект нагадаў аб цяжкіх наступствах сусветнага эканамічнага і фінансавага крызісу, які ў некаторых краінах прывёў да беспрацоўя сярод моладзі ў больш чым 50%. У гэтым кантэксце, на яго думку, ёсць вялікая патрэба ў адпаведных палітычных рашэннях, накіраваных на падтрымку прадпрымальнікаў, асабліва маладых, інвестыцыях у інфраструктуру, супрацоўніцтве паміж сферай адукацыі і працы. Таксама і фінансавая сістэма паклікана падтрымліваць рэальную эканоміку, а не займацца рызыкоўнымі фінансавымі аперацыямі як самамэтай.
Высокі ватыканскі іерарх нагадаў, што праблематыка працы займае важнае месца ў каталіцкім вучэнні. Касцёл павінен казаць аб тых сферах, дзе няма ўмоў для годнай працы, і спрыяць стварэнню лепшых магчымасцей для сваіх супрацоўнікаў, паколькі ў многіх краінах сам з’яўляецца работадаўцам. Напрыклад, у Аўстраліі Каталіцкі Касцёл – гэта другі буйны работадавец пасля дзяржавы, заўважыў кардынал Тарксан.
Іерарх выказаў словы падтрымкі маладым людзям, якія не маюць працы, не шукаюць яе і не вучацца, бо згубілі надзею. Ён заклікаў іх не здавацца, працягваць прыкладаць намаганні, быць ініцыятыўнымі і адкрытымі да супрацоўніцтва, прапанаваць новыя ідэі і развіваць новыя працоўныя праекты.