Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік напісаў да Прэзідэнта Нікарагуа

Францішак запэўніў народ Нікарагуа ў сваёй малітве. Адмысловае пасланне ён скіраваў з нагоды Дня незалежнасці гэтай лацінаамерыканскай краіны, які будзе адзначацца 15 верасня.

Няхай Езус, Князь супакою, адорыць усіх ласкай братэрскага прымірэння, мірнага і салідарнага суіснавання, пажадаў Святы Айцец ў лісце, скіраваным на імя Прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгі. Францішак пераказаў “усім сынам і дочкам гэтай умілаванай краіны” прывітанне і паабяцаў сваю малітву.

З красавіка 2018 г. у Нікарагуа трываюць масавыя акцыі пратэсту, пасля таго як Артэга абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае значнае павелічэнне сацыяльнай нагрузкі на насельніцтва. З часам пратэсты перараслі ў палітычныя маніфестацыі з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка дзяржавы. У выніку супрацьстаяння ўжо загінулі сотні людзей, ёсць выпадкі антыкасцёльнай і антыхрысціянскай агрэсіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 верасня 2018, 13:07