Пошук

Горад Палу ў Інданэзіі пасля цунамі Горад Палу ў Інданэзіі пасля цунамі 

Папа выказаў спачуванні пасля землятрусу і цунамі ў Інданэзіі

Пантыфік выказаў свае спачуванні пасля стыхійнага бедства ў Інданэзіі. Толькі ў адным горадзе Палу колькасць загінулых перавысіла 400 чалавек, звыш 540 атрымалі раненні.

“Выказваю сваю блізкасць да жыхароў вострава Сулавесі ў Інданэзіі, якія пацярпелі ад моцнага цунамі. Я малюся за памерлых – на жаль, шматлікіх – за параненых і тых, хто страціў свае дамы і працоўныя месцы. Няхай Пан суцешыць іх і падтрымае намаганні тых, хто працуе, каб прынесці падтрымку”, - сказаў Францішак 30 верасня 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Больш за 170 паўторных штуршкоў адбылося на востраве Сулавесі, дзе ўвечары 28 верасня 2018 г. быў зафіксаваны разбуральны землятрус. Да гэтага часу не атрымоўваецца ўсталяваць сувязі з некаторымі раёнамі, у тым ліку Дунган, дзе пражывае не менш за 300 тыс. чалавек, і дзе знаходзіўся эпіцэнтр падземных штуршкоў. Другія суткі не ўдаецца аднавіць электразабеспячэнне і сувязь. Магнітуда землятрусу склала 7,7, але найбольш смяротным аказалася выкліканае ім цунамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 верасня 2018, 12:30