Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: кожны чалавек мае права на доступ да вады

Кожны чалавек мае неад’емнае права на ваду і абавязак ашчадна карыстацца ёй, падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

10 верасня 2018 г. арцыбіскуп Іван Юркавіч прыняў удзел у спецыяльным пасяджэнні 39-й сесіі Савета па правах чалавека, прысвечанае праблеме доступу да пітной вады і санітарна-гігіенічных паслуг.

Прадстаўнік ватыканскай дыпламатыі заўважыў, што справядлівае размеркаванне водных рэсурсаў і доступ да іх з’яўляецца не толькі сацыяльнай і культурнай, але і эканамічнай каштоўнасцю. Але яно не павінна мець прыярытэту перад правам чалавека на ваду.

Арцыбіскуп Юркавіч нагадаў словы Папы з сёлетняга паслання на Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, аб тым, што “любая прыватызацыя натуральных водных рэсурсаў за кошт права чалавека на доступ да іх – непрымальная”.

Ватыканскі дыпламат раздзяліў занепакоенасць Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правам чалавека на ваду і належныя санітарна-гігіенічныя ўмовы. Ён звярнуў увагу на гэту праблему ў кантэксце двух актуальных глабальных выклікаў: міграцыі і кліматычных змен.

Іерарх падкрэсліў, што вырашэнне праблемы доступу да водных рэсурсаў павінна стаць часткай вырашэння міграцыйнай праблемы, а ў той жа час, доступ да пітной вады павінен быць гарантаваны ўсім мігрантам.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, тры з дзесяці чалавек у свеце – каля 2,1 млрд жыхароў планеты, – не маюць магчымасці карыстацца бяспечным і даступным водазабеспячэннем.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 верасня 2018, 10:39