Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад у ААН пра адказнасць міжнародных карпарацый

Пастаянны назіральнік Святога Пасаду ў ААН у Жэневе выступіў 17 кастрычніка 2018 г. на пасяджэнні Міжурадавай рабочай групы па пытанні правоў чалавека ў дзейнасці транснацыянальных карпарацый.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч заўважыў, што міжнароднаму праву яшчэ давядзецца выпрацаваць механізмы для рэгулявання такога роду пытанняў. З ХІХ стагоддзя заканадаўства канцэнтравалася амаль выключна на паводзінах дзяржаў у гэтай сферы.

Іерарх звярнуў увагу на “асіметрыю ў міжнароднай сістэме”, калі правы бізнес-кампаній падмацоўваюцца жорсткімі законамі і эфектыўнымі механізмамі, а іх абавязацельствы амаль добраахвотнымі кіруючымі прынцыпамі. Адказнасць карпарацый па захаванні правоў чалавека не можа абмяжоўваецца выключна іх уласнай дзейнасцю, але павінна распаўсюджваецца на звязаныя з імі прадукты і паслугі ў рамках усёй сеткі пастаўшчыкоў і іншых дзелавых адносін.

Прадстаўнік Святога Пасаду з жалем заўважыў, што прававая база не паспявае за эвалюцыяй у сусветнай эканамічнай і фінансавай рэальнасці. Існуе тэрміновая неабходнасць ліквідацыі прабелаў. Ён заклікаў даць магчымасць з дапамогай унутранага заканадаўства прыцягваць фізічных і юрыдычных асоб да крымінальнай, грамадзянскай або адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правоў чалавека ў кантэксце дзейнасці транснацыянальнага характару.

Кіраўнік ватыканскай дэлегацыі заклікаў, каб уводзіць этычныя нормы не толькі ў некаторыя сектары і сегменты сусветнай эканомікі і фінансаў, але рабіць “этычнай” усю сферу цалкам.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 кастрычніка 2018, 12:30