Пошук

Іерусалім Іерусалім 

Святы Пасад у ААН пра “статус-кво” Іерусаліма

Святы Пасад працягвае падтрымліваць канцэпцыю “двух дзяржаў”: ізраільскай і палестынскай, а таксама прызнае гістарычны “статус-кво” Іерусаліма ў адпаведнасці з дзеючымі рэзалюцыямі ААН.

Пра гэта заявіў на форуме Савета Бяспекі ААН арцыбіскуп Бернардзіта Ауса. Ён пацвердзіў ранейшую ватыканскую пазіцыю ў дачыненні да вырашэння канфлікту паміж Ізраілем і Палестынай. Трэба прывесці да сітуацыі, якая дазволіць абодвум народам жыць у бяспечных межах, прызнаных міжнароднай супольнасцю.

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН заклікаў лідараў Ізраіля і Палестыны да мудрасці, адказнасці і палітычнай волі для дасягнення гістарычнага мірнага пагаднення. Дыялог на аснове добрай волі павінен замяніць наступальную рыторыку, насілле і канфлікты. Нявінныя грамадзянскія асобы не могуць быць мішэнню тэрарыстычных або ваенных дзеянняў.

Святы Пасад таксама адхіляе любыя аднабаковага дзеянні па змене статусу Іерусаліма. Святы горад павінен быць месцам сустрэчы і міру для вернікаў трох монатэістычных рэлігій. Неабходна гарантаваць свабодны доступ да святых месцаў, падкрэсліў ватыканскі дыпламат.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2018, 12:17