Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Чылі
Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.
Падчас шчырых перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Чылі. Абмяркоўвалася сітуацыя ў краіне, з асаблівай спасылкай на пытанні, звязаныя з абаронай жыцця і “ранай злоўжыванняў адносна непаўналетніх, якая выклікае боль”. Падкрэслівалася важнасць усеагульнага супрацоўніцтва ў барацьбе з падобнымі злачынствамі, на карысць іх прадухілення і супраць іх утойвання.
Бакі абмяняліся думкамі адносна некаторых міжнародных і рэгіянальных пытанняў. У прыватнасці гаворка ішла пра сітуацыю з прыняццем бежанцаў, паведаміла па выніках візіту Зала Друку Апостальскай Сталіцы.