Святы Айцец выказаў спачуванні народу Іарданіі
“Глыбока засмучаны навіной пра трагічную гібель і раненне людзей у выніку вялікай паводкі, якая адбылася ў Іарданіі па прычыне моцных дажджоў, Яго Святасць Францішак выказвае сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтага прыроднага катаклізму. Асаблівым чынам ён моліцца за маладых людзей, якія загінулі, за вылячэнне параненых і суцяшэнне для ўсіх, хто пакутуе. Выказваючы падтрымку грамадзянскім уладам і асобам, якія задзейнічаны ў пошукавых і ратавальных работах, Яго Святасць просіць для ўсіх аб Божых дарах сілы і супакою”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.
Паводка ў Іарданіі была выклікана праліўнымі дажджамі. Падлеткі, якія загінулі, знаходзіліся на школьнай прагулцы па Мёртвым моры.