Пантыфік выступіў у абароне правоў людзей мора
Спасылаючыся на Сусветны дзень рыбалоўства, які адзначаецца 21 лістапада па ініцыятыве Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Папа выступіў у абароне правоў работнікаў гэтага сектара.
“З нагоды сённяшняга Сусветнага дня рыбалоўства, давайце маліцца за ўсіх маракоў, просячы, каб увесь свет далучыўся да барацьбы з гандлем людзьмі і прымусовай працай у рыбнай прамысловасці”, - заклікаў Францішак у кароткім паведамленні на сваім канале ў “Twitter”.
Па дадзеных ААН, адзін з дзесяці чалавек на планеце жыве з рыбалоўства і аквакультуры.
21 лістапада 2018, 14:43