Шэдэўры рускага мастацтва пакажуць у Ватыкане
Гэта другая частка сумеснага праекта Ватыканскіх музеяў і Траццякоўскай галерэі. Першай часткай стала выстава “Roma Aeterna. Шэдэўры Ватыканскай пінакатэкі. Беліні, Рафаэль, Караваджо”, якая прайшла ў Маскве два гады таму.
У Ватыкан ужо прывезлі 54 шэдэўры рускага мастацтва, іконы і іншыя сакральныя творы. Як адзначыў Апостальскі нунцый у Расіі, “нават супрэматызм (кірунак абстрактнага мастацтва, творцам якога быў Казімір Малевіч) з’яўляецца ўніверсальнай каштоўнасцю і атаясамліваецца з духоўнасцю. “Пасля поспеху выставы ў Маскве два гады таму, культурная дыпламатыя па-ранейшаму перамагае”, - адзначыў арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ.
Сярод твораў, якія ўбачаць наведвальнікі, “Укрыжаванне” Дыянісія, знакамітая карціна мастака Іванова “З’ява Хрыста народу”, палатно Урубеля “Дэман”, “Над вечным спакоем” Левітана, “Купанне чырвонага каня” Пятрова-Водкіна. Упершыню на выставе за межамі Расіі з’явяцца каля сарака работ з пастаяннай экспазіцыі Траццякоўскай галерэі.
Арганізатары заявілі, што “Рускі шлях” уяўляе сабой беспрэцэдэнтную і смелую па канцэпцыі выставу. Упершыню для замежнага паказу ў такой колькасці сабраныя выключна важныя для рускага мастацтва творы.