Святы Пасад: выкарыстанне атамнай энергіі не пазбаўлена рызыкі
Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса прыняў удзел у дыскусіі адносна выкарыстання атамнай энергіі, якая адбылася ў рамках 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. “Вельмі важна, каб міжнародная супольнасць прыняла сур’ёзныя меры бяспекі пры ўжыванні атамнай энергіі ў мірных мэтах”, - сказаў ён.
Ватыканскі дыпламат зазначыў, што даследаванні Навуковага камітэта ААН па дзеянні атамнай радыяцыі (UNSCEAR) могуць быць карыснымі для вымярэння ўзроўню радыяцыйнага забруджвання на тэрыторыях, якія пацярпелі ад выкарыстання атамнай зброі, асабліва ў гарадах.
Узгадваючы пра шматлікіх загінулых і параненых ад радыяцыйнага выпраменьвання ў выніку ядзернай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі, прадстаўнік Святога Пасаду пажадаў, каб яны былі адзінымі ахвярамі падобнага выкарыстання атамнай энергіі.
, - сказаў ён.
Іерарх даў высокую ацэнку супрацоўніцтву Навуковага камітэта ААН па дзеянні атамнай радыяцыі з іншымі профільнымі структурамі арганізацыі з мэтай азнаямлення міжнароднай супольнасці з новымі дадзенымі для больш глыбокага разумення наступстваў радыяцыйнага выпраменьвання і яго ўздзеяння на жыццё людзей і навакольнае асяроддзе.