Пошук

Папа ля офісу “Il Messaggero” Папа ля офісу “Il Messaggero” 

Францішак наведаў рэдакцыю італьянскай газеты

8 снежня 2018 г. Пантыфік наведаў офіс “Il Messaggero”. Нагодай стала 140-годдзе з дня яе заснавання. Рымская газета разам з ватыканскай “L’Osservatore” з’яўляецца адной з найстарэйшых у Італіі.

“Жадаю вам далейшых 140 гадоў. Але заўсёды ў духу служэння, заўсёды ў пошуку канкрэтыкі. Цнотай журналіста з’яўляецца пошук фактаў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец наведаў рэдакцыю газеты, якая знаходзіцца на Віа-дэль-Трытонэ пасля традыцыйнай малітвы на Іспанскай плошчы ў Рыме, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта адбылося на зваротным шляху ў Ватыкан.

Францішак прызнаваўся, што з моманту свайго абрання чытае амаль кожны нумар газеты, таму што хоча ведаць тое, што адбываецца ў яго горадзе.

“Il Messaggero” вызначае сябе як выданне з “свецкай арыентацыяй”. Яе назіральную раду ўзначальвае Гаэтана Кальтаджыронэ, адзін з самых багатых людзей у Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 снежня 2018, 12:05