Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак засмучаны гібеллю людзей у Калумбіі і Міжземнамор’і

“Сёння нашу на сэрцы дзве прычыны для болю: гэта Калумбія і Міжземнамор’е”, - падкрэсліў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 20 студзеня 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Пантыфік скіраваў спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Багаце, дзе 17 студзеня 2019 г. тэрарыст-смяротнік учыніў выбух перад уваходам на тэрыторыю Нацыянальнай паліцэйскай акадэміі. У выніку нападу загінулі па меншай меры 30 чалавек, каля 80 атрымалі раненні.

“Жадаю запэўніць у маёй блізкасці калумбійскі народ пасля сур’ёзнага тэрарыстычнага нападу, які адбыўся ў чацвер у Нацыянальнай паліцэйскай акадэміі. Малюся за ахвяр і іх блізкіх, а таксама працягваю маліцца аб міры для Калумбіі”, - сказаў Папа.

Святы Айцец таксама скіраваў свае думкі да 170 мігрантаў, якія на працягу некалькіх апошніх дзён загінулі ў Міжземным моры. “Яны шукалі будучыні для свайго жыцця. Магчыма яны былі ахвярамі гандляроў людзьмі. Памолімся за іх і за тых, на кім ляжыць адказнасць за тое, што здарылася”, - заклікаў Францішак.

Малітоўны заклік Святога Айца
Навіна ў фармаце аўдыё
20 студзеня 2019, 13:41