Касцёл у Венесуэле разам з народам
Гэта не справа Касцёла, падтрымліваць таго ці іншага палітыка. Мы з людзьмі, і яны хочуць змен, сказаў венесуэльскі кардынал Балтасар Порас, каментуючы сітуацыю ў паўднёваамерыканскай краіне.
Венесуэльскія біскупы неаднойчы падкрэслівалі, што і яны, і святары блізкія да людзей, каб тыя не адчувалі сябе пакінутымі. Яны таксама заклікалі паліцыю і войска, не выкарыстоўваць насілле ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Гэта, на думку іерархаў, адзіны спосаб якім народ можа выказаць сваю незадаволенасць і быць пачутым, каб выйсці з глыбокага крызісу.
У сваю чаргу, арцыбіскуп Мар’яна Пара адзначыў, што людзі стаміліся ад драматычнай сітуацыі, у якой знаходзяцца ўжо вельмі доўга. Ён заклікаў усіх палітыкаў, каб пачалі думаць пра краіну і знайшлі рашэнне, як спыніць пакуты народа.
31 студзеня 2019, 11:53