Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для прэм'ер-міністра Эфіопіі Папа падчас аўдыенцыі для прэм'ер-міністра Эфіопіі 

Пантыфік сустрэўся з прэм’ер-міністрам Эфіопіі

21 студзеня 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Абія Ахмеда Алі, прэм’ер-міністра Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія. Палітык таксама сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Эфіопіяй. Звярталася ўвага на важныя ініцыятывы, накіраваныя на спрыянне нацыянальнаму прымірэнню і інтэгральнаму развіццю краіны. У гэтым кантэксце падкрэслівалася роля хрысціянства ў гісторыі эфіопскага народа, а таксама ўклад каталіцкіх структур у сферы адукацыі і аховы здароўя.

Бакі абмяняліся поглядамі на рэгіянальную сітуацыю, мірнае вырашэнне канфліктаў і сацыяльна-эканамічнае развіццё Афрыкі. Асаблівая ўвага звярталася на ўклад Эфіопіі ў стабілізацыю сітуацыі на Афрыканскім рогу, са спасылкай на нядаўняе пагадненне і аднаўленне дыпламатычных адносін з Эрытрэяй. Аб гэтым паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 студзеня 2019, 11:46