Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак абмеркаваў міграцыйнае пытанне з іспанскай дэлегацыяй

8 лютага 2019 г. у Ватыкане Пантыфік прыняў іспанскую дэлегацыю і паразмаўляў на тэму міграцыі. У 2018 г. Іспанія стала ў Еўрапейскім Саюзе лідарам па колькасці прынятых мігрантаў.

Францішак сустрэўся ў прыватным парадку з мэрам Мадрыда Мануэлай Кармэна, мэрам Барселоны Адай Колау і заснавальнікам арганізацыі Open Arms Оскарам Кампсам. Галоўнай тэмай сардэчнай размовы стала сітуацыя з прыняццем мігрантаў, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, агульная колькасць мігрантаў, якія прыбываюць у Еўропу скарацілася ў параўнанні з мінулымі гадамі. Гэта тлумачыцца ў першую чаргу тым, што ўрад Італіі прыняў жорсткія меры па блакаванні нелегальнага трафіку. Аднак рэзкае скарачэнне італьянскага транзіту прывяло да таго, што патокі мігрантаў перанакіроўваюцца на Іспанію, і гэта тэндэнцыя ўзмацняецца.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2019, 12:41