Пошук

Арцыбіскуп Жан Клод Холерыш Арцыбіскуп Жан Клод Холерыш 

Епіскапаты ЕС: Касцёл не можа ўхіляцца ад палітычнай адказнасці

Касцёл не можа ўхіляцца ад палітычнай адказнасці, лічыць арцыбіскуп Люксембурга Жан Клод Холерыш, старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE).

У інтэрв’ю Vatican News, спасылаючыся на запланаваныя ў канцы мая выбары ў Еўрапарламент, іерарх звярнуў увагу на глыбокі крызіс “еўрапейскага праекта”: узмацненне нацыяналізму і антыдэмакратычных тэндэнцый, пашырэнне нянавісці і ксенафобіі.

Адказнымі за такое становішча спраў арцыбіскуп лічыць як палітычных, так і рэлігійных лідараў. “У рэшце рэшт, гэта яны павінны тлумачыць людзям, што еўрапейскі праект на самай справе спрыяе дабрабыту чалавека. Гэта праўда, якая, вядома, да гэтага часу не дайшла да ўсіх”, - падкрэсліў ён.

“Як хрысціянін, ты павінен прыняць на сябе адказнасць у свеце палітыкі. Моладзь, як сучаснасць Касцёла, здаецца безадказнай, таму што не прымае ўдзелу ў выбарах, адмаўляецца ад удзелу ў фарміраванні будучыні”, - звярнуў увагу еўрапейкі іерарх.

“[Мы павінны вучыцца слухаць і разумець іншага]”

, - падкрэсліў арцыбіскуп.

Па словах старшыні Камісіі Біскупскіх Канферэнцый ЕС, фарміраванне будучыні ўскладняецца цяжкім палітычным і тэхнічным дыскурсам у Еўрапейскім Саюзе. “Нам патрэбны дыялог, у якім мы разглядаем усіх людзей, усе краіны, усе народы ЕС”, - падкрэсліў арцыбіскуп Холерыш. Ён адзначыў, што Brexit, у выніку якога Еўрапейскі Саюз страціць Англію, Шатландыю, Уэльс і Паўночную Ірландыю, паказвае, што да гэтага часу так не было.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 сакавіка 2019, 11:41