Папа выказаў спачуванні пасля тарнада ў Алабаме
Пантыфік выказаў сваё спачуванне і падтрымку амерыканцам пасля стыхійнага бедства, якое абрынулася на паўднёва-ўсходні рэгіён Злучаных Штатаў Амерыкі.
Францішак быў глыбока засмучаны навіной аб трагічнай гібелі людзей і шматлікіх параненых у выніку тарнада ў Алабаме. Ён выказвае сваю шчырую салідарнасць з тымі, хто пацярпеў ад стыхійнага бедства, і моліцца, каб Усемагутны Бог даў вечны спакой загінулым, асабліва дзецям, і прынёс вылячэнне і суцяшэнне траўміраваным і смуткуючым. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, якую ад імя Папы падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.
У выніку тарнада загінулі 23 чалавекі. Стыхійнае бедства абрынулася на Алабаму ў нядзелю. Тут уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
06 сакавіка 2019, 14:46