Пошук

Лагер для бежанцаў. Ілюстрацыйнае фота Лагер для бежанцаў. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак занепакоены лёсам бежанцаў у Лівіі

Пантыфіка непакоіць лёс лівійскіх бежанцаў. Адмысловы заклік ён скіраваў 28 красавіка 2019 г. пасля малітвы “Уладарка неба”. Таксама ён заклікаў да салідарнасці з насельніцтвам Паўднёвай Афрыкі.

“Я запрашаю вас далучыцца да мяне ў малітве за бежанцаў, якія знаходзяцца ў цэнтрах утрымання пад вартай у Лівіі. Іх сітуацыя, ужо вельмі сур’ёзная, становіцца яшчэ больш небяспечнай у выніку канфлікту, які працягваецца. Заклікаю, каб у першую чаргу жанчыны, дзеці і хворыя былі эвакуіраваны як мага хутчэй з дапамогай гуманітарных калідораў”, - звярнуўся Францішак.

Сабраных на плошчы св. Пятра вернікаў ён запрасіў маліцца і за тых, хто загінуў або быў паранены ў выніку нядаўніх паводак у Паўднёвай Афрыцы. Ён заклікаў, каб гэтым людзям была аказана салідарнасць і канкрэтная падтрымка з боку міжнароднай супольнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 красавіка 2019, 12:21