Пошук

Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота 

Пантыфік запэўніў у салідарнасці з Касцёлам у Шры-Ланцы

Папа выказаў салідарнасць з Касцёлам у Шры-Ланцы ў сувязі з тэрактамі, якія адбыліся ў Велікодную нядзелю. Адмысловы заклік ён скіраваў 22 красавіка 2019 г. пасля малітвы “Regina Coeli” у Ватыкане.

“Прагну зноў выказаць маю духоўную і айцоўскую салідарнасць з жыхарамі Шры-Ланкі. Я вельмі блізкі да майго брата, кардынала Малькома Ранджыта Патабендыге Дона, і ўсяго дыяцэзіяльнага Касцёла ў Каломба. Малюся за шматлікіх загінулых і параненых, і прашу ўсіх, каб без вагання прадставілі гэтай дарагой краіне ўсю неабходную дапамогу. Выказваю таксама пажаданне, каб усе асудзілі гэтыя тэрарыстычныя напады, нечалавечыя ўчынкі, якім ніколі не будзе магчыма знайсці апраўдання”, - заклікаў Пантыфік.

Тэракты адбыліся раніцай 21 красавіка. У некалькіх каталіцкіх касцёлах і гатэлях у розных гарадах Шры-Ланкі спрацавалі выбуховыя прыстасаванні, у выніку чаго загінулі каля 300 чалавек. Каля 500 атрымалі раненні.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 красавіка 2019, 12:56