Пошук

Памежны пункт Пханмунджом. Ілюстрацыйнае фота Памежны пункт Пханмунджом. Ілюстрацыйнае фота 

Папа скіраваў відэа-пасланне да жыхароў Паўднёвай Карэі і КНДР

Францішак запісаў адмысловае відэа-пасланне, прымеркаванае да першай гадавіны падпісання дакументу аб міры паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Яно было змешчана ў інтэрнэце 27 красавіка 2019 г.

“Я рады накіраваць сардэчныя віншаванні з нагоды першай гадавіны падпісання Пхамунджомскай дэкларацыі аб міры, росквіце і аб’яднанні Карэйскага паўвострава. Няхай гэтае свята прынясе ўсім надзею, што будучыня, заснаваная на адзінстве, дыялогу і братэрскай салідарнасці сапраўды магчымая. Праз цярплівыя і настойлівыя намаганні, імкненне да гармоніі і згоды зможа пераадолець раскол і супрацьстаянне. Я малюся, каб гадавіна Пхамунджомскай дэкларацы прынесла новую эру міру для ўсіх карэйцаў”, - сказаў Пантыфік у сваім відэа-звароце, запэўніваючы ў малітвах аб Божым благаслаўленні для жыхароў Карэйскага паўвострава.

Год таму лідары КНДР і Паўднёвай Карэі Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ян сталі першымі за 65 гадоў кіраўнікамі дзвюх карэйскіх дзяржаў, якія правялі афіцыйную сустрэчу. Па выніках гістарычных перамоў, якія адбыліся на памежным пункце Пханмунджом, яны падпісалі дэкларацыю.

На Карэйскім паўвостраве больш ніколі не будзе вайны, пачалася новая эпоха міру; Паўднёвая Карэя і КНДР спыняюць любыя варожыя дзеянні ў дачыненні да адзін аднаго, гаворыцца ў тэксце. Таксама ў дэкларацыі абодва лідары пацвердзілі свой намер па поўную дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава, ліквідацыю ўсіх сродкаў прапаганды, аднаўленне сустрэч сем’яў, падзеленых Карэйскай вайной, вырашэнне іншых гуманітарных праблем рэгіёну.\

Відэа-пасланне Папы да карэйцаў
Навіна ў фармаце аўдыё
27 красавіка 2019, 12:03