Пошук

Пажар у саборы Нотр-Дам Пажар у саборы Нотр-Дам 

Святы Пасад салідарны з французамі пасля пажару ў Нотр-Дам

У Святым Пасадзе з смуткам успрынялі навіну пра страшны пажары, які знішчыў парыжскі сабор Нотр-Дам, сімвал хрысціянства ў Францыі і ў свеце. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Залы Друку.

Храм загарэўся ў панядзелак, 15 красавіка 2019 г., увечары. Агонь распаўсюдзіўся вельмі хутка, у выніку абрынуўся шпіль, пашкоджанымі аказаліся апорныя канструкцыі. У тушэнні ўдзельнічалі каля 400 пажарных, ліквідаваць узгаранне ўдалося толькі ў аўторак раніцай. Па папярэдніх дадзеных, прычыны трагедыі могуць быць звязаныя з рэстаўрацыйнымі працамі – частка сабора знаходзілася ў будаўнічых рыштаваннях.

“Мы выказваем нашу блізкасць французскім католікам і жыхарам Парыжа і запэўніваем у нашых малітвах за пажарных і тых, хто робіць усё магчымае для таго, каб справіцца з гэтай драматычнай сітуацыяй”, - сказана ў паведамленні Святога Пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 красавіка 2019, 10:58