Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: новыя Ноевы Каўчэгі XXI стагоддзя

Святы Пасад выступіў арганізатарам міжнароднай канферэнцыі “Навука і меры па абароне відаў – новыя Ноевы Каўчэгі XXI стагоддзя”, якая пад эгідай Папскай акадэміі навук зараз праходзіць у Ватыкане.

Згодна з дакладам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з мільёнаў відаў жывёл, якія жывуць на нашай планеце, кожны восьмы знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Гэта і стала зыходным пунктам для форума.

Для ўдзелу запрошаны прадстаўнікі прыродаахоўных музеяў, заапаркаў і батанічных садоў. Мэта – знайсці новыя формы супрацоўніцтва, якія б лепшым і больш эфектыўным чынам паспрыялі абароне прыроды. Як кажуць арганізатары, сённяшні свет патрабуе стварэння сучасных Ноевых Каўчэгаў.

Сярод прычын, якія ўплываюць на зніжэнне колькасці відаў: празмернае выкарыстанне рэсурсаў зямлі і мора, уключаючы расліны і жывёл, а таксама змены клімату.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 мая 2019, 12:19