Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак просіць паклапаціцца пра ахвяр анамальнай спякоты

Пантыфік заклікаў не заставіць без увагі тых, хто пакутуе ад экстрэмальнай спякоты, якая пануе зараз у Еўропе. З адмысловым зваротам ён звярнуўся 30 чэрвеня 2019 г.

Сіноптыкі папярэдзілі, што ў гэтым годзе лета ў Еўропе стане самым гарачым з 2003 г. Прычыны пагоднай анамаліі – шторм у Паўночнай Атлантыцы і магутны антыцыклон, які ўсталяваўся ў Цэнтральнай Еўропе. Падобныя перыяды анамальнай спякоты на кантыненце ў апошнія гады значна пачасціліся па прычыне кліматычных змен, выкліканых глабальным пацяпленнем.

“Я малюся за тых, хто ў гэтыя дні больш за ўсё пацярпеў ад наступстваў спякоты: хворых, пажылых, асоб, якія вымушаныя працаваць на адкрытым паветры, на будаўнічых пляцоўках... Няхай ніхто не будзе пакінуты без увагі, няхай нікога не эксплуатуюць”, - сказаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Перыяды анамальна гарачага надвор’я сіноптыкі называюць “бясшумнымі забойцамі”. У 2003 г. спякота забрала ў Еўропе 70 тыс. жыццяў, а гарачае лета мінулага года ў Германіі прывяло да смерці па меншай меры тысячы чалавек. На гэты раз, кажуць навукоўцы, ахвяр можа быць нават больш, паколькі лета толькі пачалося і многія еўрапейцы яшчэ не паспелі адаптавацца да высокіх тэмператур.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 чэрвеня 2019, 12:13