Пантыфік пра празрыстасць і сумленнасць у грамадскай дзейнасці
Гэтыя словы можна знайсці ў лісце, адрасаваным арцыбіскупу Бэнэвента Фэлічэ Акрокі, з нагоды першага форуму кіраўнікоў рэгіёну Кампанія ў Італіі.
Папа выказаў удзячнасць за ініцыятыву, якая праяўляе цікавасць да сітуацыі жыхароў рэгіёну. Ён заклікаў удзельнікаў выконваць грамадскія функцыі ў духу служэння і стымуляваць актыўнасць у інтарэсах агульнага дабра. Францішак таксама падкрэсліў неабходнасць празрыстасці і сумленнасці ў грамадскай дзейнасці.
Як бывае часта ў такіх выпадках, Пантыфік заклікаў да падтрымкі найбольш уразлівых сацыяльных груп. “Усе структуры, касцёльныя супольнасці, навучальныя і медыцынскія ўстановы павінны аб’яднаць намаганні для пераадолення цяжкасцей і пакут многіх братоў і сясцёр, прапаноўваючы ім канкрэтныя жэсты абмену і салідарнасці”, - падкрэсліў Францішак. Ён дадаў, што неабходна вяртаць надзею найбольш уразлівым і дапамагаць тым, хто мае патрэбу.