Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец напісаў ліст да зняволеных

“Мы - грэшнікі, але мы можам устаць”, - напісаў Папа ў лісце да зняволеных, які ён перадаў праз кардынала Эрнэста Сімоні і які стаў адказам на словы, якія вязні перадалі Францішку праз албанскага іерарха.

Зняволеныя турмы на востраве Гаргона ў рэгіёне Ліворна ў Італіі ў гэтыя дні атрымалі двайны каштоўны падарунак. Па-першае, словы Святога Айца, а па-другое, візіт кардынала Сімоні, самага пажылога албанскага святара, які сам быў вязнем: ў 1963-1990 г. ён быў прысуджаны камуністычным рэжымам да прымусовай працы.

Звяртаючыся да зняволеных, Францішак напісаў: “Калі мы ідзём прасіць Пана аб прабачэнні, Ён заўсёды даруе нам, Ён ніколі не стамляецца сведчыць нам прабачэнне і падымаць нас з пылу нашых грахоў”.

Пантыфік заклікаў зняволеных з упэўненасцю глядзець у будучыню і карыстацца падтрымкай капелана і выхавальнікаў, каб прайсці шлях перамены і ўнутранага абнаўлення. “Нас падтрымлівае на гэтым шляху вера і надзея, што Пан, багаты ласкай, заўсёды стаіць побач з намі”, - падкрэсліваецца ў лісце Святога Айца.

 

24 чэрвеня 2019, 12:36