Сербскі міністр паскардзіўся ў Папскую раду па культуры
Літургія адбылася некалькі дзён таму і не засталася без увагі сербскіх уладаў. Міністр культуры Сербіі Владан Вукаславлевіч скіраваў пасланне кардыналу Джанфранка Равазі, старшыні Папскай рады па культуры і Папскай камісіі па сакральнай археалогіі, у якім выказаў непрымальную пазіцыю адносна паводзін каталіцкага духавенства Албаніі.
Па інфармацыі Міністэрства замежных спраў Сербіі, адмысловы ліст быў уручаны ватыканскаму іерарху падчас візіту сербскага палітыка ў Апостальскую нунцыятуру ў Белградзе.
Міністр культуры Сербіі звярнуўся да кардынала Равазі з просьбай выступіць з ініцыятывай на карысць таго, каб “албанскае каталіцкае духавенства на тэрыторыі самаабвешчанай (і не прызнанай нашымі дзвюма дзяржавамі) “Дзяржавы Косава” не выклікала падобным чынам і без неабходнасці напружанне і не апаганьвала веру, а таксама культурныя і гістарычныя помнікі сербскага народа, чые паходжанне, канчатковая мэта і традыцыя шырока задакументаваныя ў міжнароднай прафесійнай літаратуры”.
Акрамя таго, Владан Вукаславлевіч нагадаў, што Сербія і Святы Пасад развіваюць станоўчае супрацоўніцтва, і выказаў пажаданне, каб змест паслання быў пераказаны адказным за замежную палітыку ў Рымскай курыі.