Пошук

На старце паўмарафона Via Pacis На старце паўмарафона Via Pacis 

Міжрэлігійны паўмарафон Via Pacis пройдзе ў Рыме

Ватыканскія лёгкаатлеты 22 верасня 2019 г. прымуць удзел у забегу Via Pacis, які распачнецца і завершыцца ля плошчы Святога Пятра. На старце будуць вядомыя чэмпіёны і шматлікія аматары бегу.

Міжрэлігійны паўмарафон – адзінае спартыўнае спаборніцтва ў свеце, выразна арганізаванае з мэтай прасоўвання дыялогу і інтэграцыі паміж людзьмі розных культур і рэлігій, - заяўляюць арганізатары.

Маршрут забегу сапраўды ўнікальны, паколькі будзе праходзіць ля розных культавых месцаў Рыму: базылікі св. Пятра, сінагогі і мячэці, будысцкага і індуісцкага храмаў, а таксама святыні вальдэнсаў і праваслаўнай царквы.

Via Pacis арганізавалі: Федэрацыя лёгкай атлетыкі Італіі, муніцыпалітэт Рыма і Італьянскі алімпійскі камітэт. Сярод арганізатараў паўмарафона – таксама Папская рада па культуры і каманда Athletica Vaticana, адзіная спартыўная асацыяцыя ў Ватыкане, мэтай якой з’яўляецца прапагандаванне духоўнасці, салідарнасці і культуры ў спорце.

Дыстанцыя паўмарафона – 21 кіламетр і 97 метраў. Для пачаткоўцаў будзе арганізаваны “неканкурэнтны” забег на 5 км – Run for Peace. Завершыцца спартыўнае мерапрыемства духоўным акцэнтам: удзельнікі сустрэнуцца апоўдні на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”, якую ўзначаліць Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 жніўня 2019, 13:23