Святы Пасад дапамагае ў пераадоленні эпідэміі эболы ў Афрыцы
Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека заявіў, што прыехаў у афрыканскую краіну, каб усім, хто змагаецца з гэтым вірусам – хворым, іх сваякам і медыцынскаму персаналу – перадаць словы падтрымкі з боку папы Францішка і канкрэтную дапамогу. Святы Пасад перадаў на барацьбу з ліхаманкай 100 тыс. еўра. “Мы павінны дапамагчы ўраду Конга пераадолець гэту медыцынскую катастрофу”, - сказаў кардынал.
Раней, 6 жніўня 2019 г., міністры аховы здароўя Конга і суседняй Руанды зацвердзілі план прыняцця сумесных мер, якія будуць рэалізаваны з сярэдзіны жніўня пры дапамозе рэгіянальнага аддзялення Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Паводле дадзеных уладаў правінцыі Паўночнае Ківу, у гэтым годзе ад эпідэміі памерла 1700 чалавек. Для параўнання, за цэлы 2018 г. такіх выпадкаў было 356. Другая, пасля 2014 г, хваля эпідэміі ў Заходняй Афрыцы разгарэлася ў жніўні 2018 г. і трывае дагэтуль.