Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Тэзэ: сустрэча маладых хрысціян і мусульман

Маладыя хрысціяне і мусульмане сустрэліся ў Тэзэ, каб разам абмеркаваць “Дэкларацыю аб братэрстве”, якую папа Францішак падпісаў у Абу-Дабі разам з Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам ЭльТаебам.

Ян Мойсік - Ватыкан

Дакумент падкрэслівае каштоўнасць чалавечага братэрства і імкнецца да таго, каб стаць дапаможнікам для маладых пакаленняў на шляху да ўзаемнай павагі. У сустрэчы прымаюць удзел маладыя людзі з усяго свету, ва ўзросце 18-35 гадоў, якія цікавяцца рознымі досведамі дыялогу і сяброўства, якія ўжо адбываюцца ў Еўропе, а таксама ў Ліване, Сенегале ці Бангладэш. Як мусульмане так і ў хрысціяне маюць асобныя месцы для малітвы, аднак могуць таксама і разам удзельнічаць у малітвах.

Пасля сустрэчы ахвотнікі могуць застацца ў Тэзэ на тыдзень часу, які будзе прысвечаны разважанням, дыскусіям і семінарам на тэму духоўнасці ў эканоміцы, палітыцы, мастацтве і грамадстве. У гэтым годзе панэль прысвечаны экалагічным пытанням.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 жніўня 2019, 12:45