Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: малюся аб адзінстве мексіканскага народа

Папа скіраваў відэа-пасланне з нагоды 103-годдзя мексіканскай футбольнай каманды з горада Мехіка “Club América”, аднаго з лідараў мясцовага чэмпіянату.

Святы Айцец высока ацаніў ініцыятывы салідарнасці, якія рэалізуюцца пад патранатам клуба. Ён падкрэсліў, што пошук агульнага дабра і інтэграцыя – гэта шляхі для ўмацавання адзінства мексіканцаў.

Францішак запэўніў мексіканскі народ у малітве аб яго адзінстве, дзякуючы большай узаемнай інтэграцыі “багатай разнастайнасці культур і пунктаў гледжання”, якая існуе на гэтай прыгожай зямлі, аб пошуку агульнага дабра, “з асаблівай адказнасцю за інтэграцыю самых забытых”.

З нагоды 103-й гадавіны футбольнага клуба, арцыбіскуп Мехіка, кардынал Карлас Агіяр Рэтэс благаславіў спецыяльны вальер, у якім будзе жыць беркут – сімвал каманды. Нагадваючы, што гэта птушка знаходзіцца пад пагрозай знікнення, Папа заклікаў адрасатаў відэа-паслання спрыяць паважліваму стаўленню да навакольнага асяроддзя.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 верасня 2019, 11:57