Пошук

Францішак побач з падораным Harley Францішак побач з падораным Harley 

Грошы ад продажу “папскага” Harley дапамогуць бедным

Белы Harley-Davidson, падораны раней Францішку, быў прададзены 20 кастрычніка 2019 г. на аўкцыёне ў брытанскім Стафардзе за 48300 фунтаў стэрлінгаў.

Матацыкл з’яўляецца падарункам групы байкераў з нямецкай асацыяцыі Jesus Biker. Гэты спецыяльны экзэмпляр быў перададзены Пантыфіку ў маі дырэктарам Папскіх місійных ініцыятыў у Аўстрыі а. Карлам Валнэрам. Прыбытак ад продажу прызначаны для дапамогі прытулку, якім кіруе аўстрыйская Missio ва Угандзе.

Гэта не першы Harley, які дораць Францішку. У чэрвені 2013 г. вытворца ахвяраваў матацыкл Dyna Super Glide магутнасцю 1585 кубічных сантыметраў. На баку машыны быў змешчаны надпіс Francisco. Яна была прададзена на аўкцыёне ў Парыжы за 241 500 еўра. Грошы перадалі на дапамогу падапечным рымскай Caritas, якія начуюць на сталічнай чыгуначнай станцыі Termini.

Асацыяцыя Jesus Biker была створана ў 2014 г. і ў цяперашні час аб’ядноўвае 40 матацыклістаў розных канфесій. Яны адкрыта вызнаюць свае перакананні і рэгулярна ўдзельнічаюць у розных рэлігійных і дабрачынных ініцыятывах.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2019, 10:21