Пошук

1570976553412.JPG

Святы Айцец сустрэўся з італьянскай зборнай па футболе

Папа прыняў зборную Італіі па футболе і кіраўніцтва Італьянскай футбольнай федэрацыі (FICG). На аўдыенцыі прысутнічала дырэктар ватыканскай дзіцячай бальніцы “Bambino Gesu” Марыэла Энок.

13 кастрычніка 2019 г. з рук трэнера Раберта Манчыні Святы Айцец атрымаў футболку італьянскай зборнай з нумарам 10 і подпісам усіх гульцоў нацыянальнай каманды.

Старшыня футбольнай федэрацыі Габрыэле Гравіна распавёў пра ініцыятывы каманды, якая супрацоўнічае з ватыканскай педыятрычнай клінікай, у тым ліку і пра візіт футбалістаў да маленькіх пацыентаў 10 кастрычніка 2019 г. Ён таксама запэўніў у намаганнях стварыць ідэальную каманду не толькі з тэхнічнага пункту гледжання, але і ўмення “сведчыць пра каштоўнасці”.

Капітан каманды Леанарда Банучы перадаў Пантыфіку сертыфікат, які пацвярджае перадачу бальніцы апарата для выяўлення ракавых клетак.

У кароткай прамове Францішак падзякаваў італьянскай зборнай за апеку над хворымі дзецьмі. Ён падкрэсліў каштоўнасць “пяшчоты, якую мы ўсе маем, але часта хаваем” і радасці, якую прыносіць гульня ў футбол, дадаўшы, што “нават з самаробным мячом можна рабіць цуды”.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2019, 12:37