Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святога Айца непакоіць сітуацыя ў Буркіна-Фасо

Пантыфіка непакоіць раптоўнае абвастрэнне сітуацыі ў Буркіна-Фасо, дзе актывізаваліся радыкальныя групоўкі. Аб гэтым ён заявіў 13 лістапада 2019 г. у Ватыкане падчас агульнай аўдыенцыі.

“Думаю асаблівым чынам пра дарагую Буркіна-Фасо, у апошні час падвергнутую актам насілля, дзе нядаўні тэракт каштаваў жыцця амаль ста чалавек. Даручаю Пану ўсіх ахвяр, параненых, шматлікіх перамешчаных асоб і тых, хто пакутуе ў выніку гэтай трагедыі”, - сказаў Францішак.

Ён папрасіў абараніць найбольш уразлівых асоб і заклікаў “грамадзянскія і рэлігійныя ўлады і ўсіх тых, хто матываваны добрай воляй, памножыць намаганні, у духу Дакумента з Абу-Дабі аб чалавечым братэрстве, па садзейнічанні міжрэлігійнаму дыялогу і згодзе”.

Сітуацыя ў Буркіна-Фасо застаецца складанай. Тэрарыстычныя групоўкі заваёўваюць трывалыя пазіцыі ў бедных раёнах на паўночным усходзе краіны. Іх ідэалогія – знішчыць урадавую адміністрацыю. Кожны дзень з’яўляюцца навіны пра напады на дзяржаўныя аб’екты, у тым ліку школы. 6 лістапада быў атакаваны канвой на шахце ў Бунге на ўсходзе краіны. Пяць аўтобусаў перавозілі супрацоўнікаў канадскай кампаніі, якая працуе ў Буркіна-Фасо. Дзясяткі чалавек загінулі і атрымалі раненні.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 лістапада 2019, 11:38