Пошук

Францішак і швейцарскі гвардзеец. Ілюстрацыйнае фота Францішак і швейцарскі гвардзеец. Ілюстрацыйнае фота 

Швейцарскія гвардзейцы адправяцца на кірмаш прафесій

Папская швейцарская гвардыя ўпершыню прыме ўдзел у Цэнтральна-швейцарскім кірмашы прафесій (ZEBI). Ён пройдзе з 7 па 10 лістапада 2019 г. у Люцэрне.

Тут будзе прадстаўлена больш за 160 прафесійных аб’яднанняў, школ і кампаній, больш за 140 прафесій і 600 праграм бесперапыннага навучання. Гэта пляцоўка для асабістага абмену вучняў і спецыялістаў, захапляльных заняткаў і прапаноў па далейшым навучанні.

У наведвальнікаў ватыканскага стэнда D 2099 у зале №2, які, дарэчы, размесціцца побач з павільёнам люцэрнскай паліцыі, будзе магчымасць атрымаць падрабязную інфармацыю пра службу швейцарскага гвардзейца. Тут пастаянна будуць “дзяжурыць” два рэкруты.

Кірмаш пройдзе ў дванаццаты раз і з’яўляецца цэнтральнай адукацыйнай пляцоўкай для моладзі, якая выбірае прафесію і кар’еру, і для тых, хто зацікаўлены ў далейшай адукацыі. Сюды штогод прыязджаюць каля 500 школьных класаў з усёй цэнтральнай Швейцарыі, у агульнай складанасці каля 14 тыс. вучняў і 10 тыс. дарослых.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лістапада 2019, 12:57