Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца за пошукавую аперацыю чылійскага самалёта

Святы Айцец уважліва сочыць за навінамі з Чылі адносна страты сувязі з самалётам паветраных сіл, які накіроўваўся ў Антарктыду, - гаворыцца ў тэлеграме на імя ваеннага ардынарыя краіны.

Францішак паабяцаў “духоўную блізкасць да чылійскага народа і ўсіх сем’яў” і малітву за “надзею ў гэты момант нявызначанасці” і за тых, хто вядзе пошукавую аперацыю.

На борце знаходзіліся 17 членаў экіпажа і 21 пасажыр. Самалёт ляцеў з Пунта-Арэнас на антарктычную базу імя Эдуарда Фрэя Монтлавы. Экіпаж перастаў выходзіць на сувязь праз гадзіну пасля пачатку палёту. Hercules C130 павінен быў даставіць абсталяванне і персанал. На станцыі вядуцца метэаралагічныя даследаванні і даследаванні іанасферы.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 снежня 2019, 13:46