Пошук

Падчас сімпозіума “Рэлігія і медыцынская этыка – паліятыўная дапамога і псіхічнае здароўе ў перыяд старэння” Падчас сімпозіума “Рэлігія і медыцынская этыка – паліятыўная дапамога і псіхічнае здароўе ў перыяд старэння” 

Кардынал Паралін: “не” – утылітарысцкаму падыходу да пажылых

Крохкасць і ўразлівасць людзей, якія маюць патрэбу ў паліятыўнай і іншых відах дапамогі, павінны ніколі не дазволіць утылітарысцкім адносінам узяць верх, - пажадаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Бліжэйшы супрацоўнік Папы скіраваў пасланне да ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума на тэму: “Рэлігія і медыцынская этыка – паліятыўная дапамога і псіхічнае здароўе ў перыяд старэння”. Форум праходзіць з 11 па 12 снежня 2019 г. у Ватыкане.

Кардынал Паралін заўважыў, што гаворка ідзе пра вельмі актуальную праблему, бо часта хворыя пажылыя людзі “апынаюцца ў стане пакінутасці, што на самой справе з’яўляецца рэальнай і схаванай эўтаназіяй”. Таму, на думку іерарха, існуе вострая патрэба ў іх моцнай падтрымцы і прыняцці. Такі падыход падзяляюць розныя рэлігіі.

Кардынал Дзяржсакратар пажадаў, каб экуменічнае і міжрэлігійнае супрацоўніцтва гарантавала пажылым людзям апеку, на якую яны маюць права, і спрыяла будаванню культуры сустрэчы і адкрытасці.

11 снежня 2019, 17:40