Пошук

Францішак і Душко Маркавіч Францішак і Душко Маркавіч 

Прэм’ер-міністр Чарнагорыі з візітам у Ватыкане

14 снежня 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Душко Маркавіча, прэм’ер-міністра Чарнагорыі. Затым адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас сардэчных размоў увага была засяроджана на наяўных добрых двухбаковых адносінах і перспектывах далейшай кансалідацыі. У прыватнасці, падкрэслівалася значэнне гарманічнага міжэтнічнага і міжрэлігійнага суіснавання, якое характарызуе ідэнтычнасць Чарнагорыі. Адбыўся абмен думкамі па некаторых тэмах міжнароднага характару, з асаблівай увагай да будучыні еўрапейскага праекта, сучасных рэлігійных праблем і феномена міграцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 снежня 2019, 13:29