Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Прэзідэнт Конга мае надзею на візіт Папы

На працягу апошніх гадоў Каталіцкі Касцёл адыграў важную ролю ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, - падкрэсліў у каментары “Vatican News” прэзідэнт гэтай афрыканскай краіны.

Францішак прыняў Фелікса Чысекедзі на аўдыенцыі, якая прайшла 17 студзеня 2020 г. у Ватыкане. Палітык заўважыў, што Святы Айцец добра знаёмы з сітуацыяй у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, добра ведае пакуты і патрэбы мясцовага насельніцтва.

“Сёння я афіцыйна запрасіў Францішка ў Конга. Хутка дашлю яму запрашэнне ў пісьмовай форме. Папа вельмі абрадаваўся запрашэнню і сказаў, што з радасцю наведае нашу краіну. Я прапанаваў, каб гэта адбылося ў наступным годзе, калі мы будзем старшынстваваць у Афрыканскім Саюзе. Гэта была б цудоўная нагода для Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб прыняць у сябе Святога Айца”, - сказаў палітык.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 студзеня 2020, 11:31